Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 чэрвеня павысяцца ў сярэднім на 13,7%. Адпаведны ўказ № 215 «Аб павышэнні працоўных пенсій» 26 мая падпісаў Аляксандр Лукашэнка,паведамілі ў яго
«Указам прадугледжана з 1 чэрвеня 2011 г. зрабіць пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за I квартал 2011 года», — паінфармавалі ў
Адначасова атрымальнікам мінімальных працоўных пенсій з 1 чэрвеня прадугледжана павялічыць даплату да такіх пенсій з 15% да 20%.
З улікам павышэння даплаты пенсіі ў сярэднім вырастуць на 13,7% (на Br80,5 тыс.) да Br669,8 тыс (134 даляры па сённяшнім курсе), да 23 мая сярэдні памер пенсій складаў 190 даляраў у эквіваленце.
На рэалізацыю мер па сацыяльнай падтрымцы пенсіянераў спатрэбіцца Br201, 7 млрд. (да канца года — Br1411,9 млрд). Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны мае неабходныя для гэтага сродкі, паведамляе БелТА.
Нагадаем, што ў панядзелак, 23 мая, нацыянальная валюта была дэвальвавана на 54%, а цэны на прадукты за апошнія тыдні выраслі на 50-250% працэнтаў.