Падобна да таго, што першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага не жадае мірыцца з іміджам правінцыйнага райцэнтра. У 2011 годзе Навагрудак нарошчвае культурны і энергетычны патэнцыял.
— Сёлета мы адсвяткуем
Прыкладна да гэтага ж часу горад упрыгожыць помнік Арханёлу Міхаілу.
Зрэшты, помнікі ў Наваградку не рэдкасць. Чаго вартая толькі самая галоўная славутасць горада — руіны замка.
Дзве захаваныя вежы: Шчытоўку і Касцельную — вырашана не аднаўляць, як гэта было ў Лідзе, а на заходнееўрапейскі манер закансерваваць.Упраўленне па ахове
Фатаграфаваць Навагрудак можна бясконца. Параўнальна невялікі горад хавае на сваіх вуліцах і закутках столькі фотагенічных сюжэтаў, што дзіву даешся.
З красавіка 2011 жыхары Наваградка з гонарам пачалі казаць пра тое, што менавіта каля іх горада з’явіўся самы вялікі і магутны ветрагенератар у Беларусі.
— Мы не радыя таму, што ў Гродзенскай вобласці пачалі будаваць атамную станцыю. Не так ужо гэта далёка ад нас, — выказаў сваё меркаванне жыхар Навагрудка Міхаіл Сямёнавіч. — А вось вятрак — справа добрая. Тым больш мы ведаем, што ў нас ён самы магутны ў Беларусі. Чым дрэнна здабываць электрычнасць такім спосабам?
Многія мясцовыя жыхары лічаць, што іх гораду патрэбен якасна новы штуршок, які пачне развіваць горад, яго інфраструктуру. Але ўжо цяпер старажытны Навагрудак робіцца яшчэ адным прыкладам таго, як можна выкарыстоўваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі ў процівагу «мірнаму атаму».