Пра гэта заявіў журналіст Сяргей Дарафееў, адказваючы на пытанне партала Goals.by «Калі б зараз быў выбар, ці сталі б Вы займацца эфірам ад 19 снежня, які стаў [для Вас] апошнім?»

— Калі вы хочаце спытаць: паўтарыў бы я цяпер той эфір ці не, адкажу «так, усё ў дакладнасці паўтарыў бы». Бо праграму ад 19 снежня лічу па-журналісцку аб’ектыўнай і палітычна нейтральнай. Хоць і каштавала яна мне шмат сівых валасоў у 31 год.

Нагадаем, што пасля эфіру праграмы «Выбар» 19 снежня, дзе Сяргей Дарафееў задаваў жорсткія пытанні кіраўнічцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, ён быў адхілены ад эфіру, а ў маі 2011 г. наогул звольнены з АНТ.

Чытаць цалкам гутарку з Дарафеевым на Goals.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?