Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе нараду па актуальных пытаннях эканомікі. пра гэта БелТА паведамілі ў яго прэс-службе.

У прыватнасці, размова пойдзе аб бягучай сітуацыі на спажывецкім і валютным рынку краіны.

Нагадаем, што ў панядзелак была праведзена 56% дэвальвацыя беларускага рубля. Афіцыйны курс рубля да даляра цяпер складае 4 932 рублі, але валюты ў абменніках не дадалося.

На 20-24% з панядзелка, 23 мая, выраслі цэны на бензін, ад суботы на 40% даражае цукар. Цягам апошніх тыдняў цэны на розныя тавары ў крамах узляцелі на 20—200%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?