Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 28 мая ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём у асобных раёнах парывы 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10—16°С;

максімальная днём плюс 16—22°С, па паўднёвым усходзе да плюс 28°С.

У Мінску 28 мая пахмурна з праясненнямі. Раніцай і днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 13—15°С,

максімальная днём плюс 19—21°С.

29 мая ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7—14°С; максімальная днём плюс 18—25°С, па Гомельскай вобласці да плюс 28°С.

30 мая ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, пераважна па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы. Днём без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8—15°С,

максімальная днём плюс 21—28°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?