Перш за ўсё, хачу падзякаваць вам за тое, што вы робіце. Нягледзячы на звышцяжкія ўмовы беларускай рэчаіснасці, вы робіце газету, якая, на мой погляд, больш за ўсе беларускія выданні адпавядае назве «незалежная».

Не «ліберальная» ці «апазіцыйная», а менавіта незалежная. Вы падымаеце шэраг пытанняў, якія ў іншых выданнях, у тым ліку апазіцыйных, нярэдка замоўчваюцца. Амаль усе 9 месяцаў, што знаходжуся за кратамі, я падпісаны на «Нашу Ніву».

Хацелася б падзякаваць за нейтральны і незаангажаваны артыкул і за тое, што падымае пытанне аб нашай справе на старонках «Нашай Нівы».

Усяго вам найлепшага!

Цяпер у Беларусі сем палітвязняў-анархістаў і я хачу пажадаць ім: трымайцеся і зберажыце ў сабе тое святло, якое натхняла вас на барацьбу за справядлівасць! Таксама перадаю прывітанне ўсім палітвязням з сапраўды дэмакратычным светаглядам і чыстым сумленнем!

Нічога не бойцеся!

Мікалай Дзядок, палітвязень, анархіст

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?