Пасля публічных заяваў Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што на беларускіх прадпрыемствах і ва ўстановах трэба павялічваць працоўную дысцыпліну, у краіне зафіксаваны першыя аблавы.
Кантралёры блакуюць людзей у крамах пасярод белага дня і патрабуюць тлумачэнняў, чаму тыя знаходзяцца не на працоўным месцы.

Што рабіць, калі вы выйшлі купіць соку ў ЦУМ, а вас злавілі людзі ў цывільным?

«Нічога ім не кажыце! Маўчыце і ўсё! Нават рэстаран у працоўны час — гэта не правапарушэнне. За такое трэба даваць тлумачэнні толькі свайму наймальніку», —
раіць юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла. Ён таксама дадае, што падобная дзейнасць разнастайных кантралёраў і праваахоўных органаў — парушэнне заканадаўства.
«Ніхто не адмяняў свабоду перамяшчэння і права на асабістае жыццё. А сачыць за працоўнай дысцыплінай павінна адміністрацыя прадпрыемства, сам працадаўца, а ніяк не міліцыя.
Не адказвайце на пытанні, спасылайцеся на Канстытуцыю, пішыце скаргі на іх дзеянні — яны незаконныя. Гэта ўсё ініцыятыва на месцах. Лукашэнка сказаў, і яны пачалі дзейнічаць. Любы пук гаспадара краіны ўспрымаюць літаральна. Вось калі ён выдасць адпаведны указ, тады можна будзе яго разглядаць на адпаведнасць заканадаўству краіны», — гаворыць Г. Паганяйла.

Праваабаронца таксама дадае, што падобныя дзеянні ўладаў ніяк не павысяць іх папулярнасць у вачах беларусаў: «Улада сёння сябе паводзіць неадэкватна. Гэта, магчыма, нават добра. Людзі хутчэй зразумеюць, з кім маюць справу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?