Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 году ў Прапойску (Слаўгарад). Ён ветэран вайны, сябра Партыі БНФ ды ТБМ. У 2005 годзе быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі.
Пятнаццацігадовым падлеткам Фелікс Шкірманкоў стаў у шэрагі абаронцаў Айчыны. Пасля доўгі час працаваў геолагам на Далёкім Усходзе. Яго вяртанне ў Беларусь супала з бурлівымі падзеямі распаду СССР. Землякі абралі Фелікса Шкірманкова старшынём Слаўгарадскага гарадскога савету народных дэпутатаў.
Фелікс Шкірманкоў мае некалькі кніг рознага літаратурнага жанру. Сярод яго твораў — успаміны, замалёўкі, абразкі, «ваенныя» й «геалягічныя» апавяданні, кнігі вершаў
Рэдакцыя «НН» далучаецца да віншаванняў.