У пятніцу, 27 мая, прайшлі чатыры матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе: дзве гульні прайшлі ў сераду

Мінскае «Дынама» пад кіраўніцтвам Сяргея Аўчыннікава атрымала другую запар перамогу. Гэтым разам у Бабруйску над «Белшынай» 3:2, што дазволіла сталічнаму клубу ўзняцца на 5-е месца.

А вось ФК «Мінск» прайграў на сваім полі аўтсайдару чэмпіянату «Дняпру» 2:3.

Іншыя вынікі: «Шахцёр» — «Тарпеда-БелАЗ» — 1:0, «Віцебск» — «Дынама» Брэст — 2:1.

Пасля 12 тураў: БАТЭ — 28, Нафтан, Шахцёр — 21, Тарпеда-БелАЗ — 18, Дынама Мінск, Гомель — 15, Віцебск, Нёман — 14, Мінск — 13, Белшына — 12, Дынама Брэст, Дняпро — 11.

Наступны тур пройдзе 12 чэрвеня,

а ў нядзелю, 29 мая, будзе згуляны фінал Кубка Беларусі па футболе. На мінскім стадыёне «Трактар» згуляюць «Нёман» і «Гомель». Пачатак у 16:50, уваход вольны.

А ў суботу ў Лондане пройдзе фінал Лігі чэмпіёнаў: «Манчэстар Юнайтэд» — «Барселона».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?