Сёння ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу пачаўся15-ты з’езд беларускай партыі левых «Справядлівы свет». У ім удзельнічаюць каля 200 дэлегатаў.
На з’езьдзе будзе дадзена ацэнка дзейнасці партыі за 4 апошнія гады, вызначаны мэты і задачы на будучыню. На форуме таксама будзе абранае новае кіраўніцтва партыі.
Гэтым разам спачатку выберуць старшыню партыі і яго намеснікаў, а ўжо пасьля цэнтральны камітэт. Раней рабілася наадварот. Намеснік старшыні партыі Валеры Ухналёў патлумачыў новаўвядзенне тым, што цяпер старшыню можна будзе абраць з шырокага кола партыйцаў, а не абмяжоўвацца толькі цэнтральным камітэтам.
З справаздачным дакладам выступае старшыня партыі Сяргей Калякін. Ён у прыватнасці адзначыў, што партыя «з’яўляецца адной з самых уплывовых сіл у дэмакратычным руху Беларусі».
Сяргей Калякін рэзка скрытыкаваў кіраўніка дзяржавы. Паводле ягоных слоў, «у краіне цяпер добра жывуць толькі бюракратыя, якая разраслася да велізарных памераў, ды новая беларуская буржуазія. А ўсім астатнім застаецца толькі чарка ды шкварка».
Сяргей Калякін адзначыў, што сярод насельніцтва Беларусі расце разуменне неабходнасці дэмакратычных зменаў, і партыя павінна гэтым скарыстацца.
З’езд завершыць сваю працу ў нядзелю, 29 мая.