Акрамя таго, ён пастаянна абмяркоўваў у інтэрнэце пікантныя тэмы.
Крымінальная справа па артыкуле «Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт» заведзена Ленінскім РАУС Гродна ў дачыненні да жыхара абласнога цэнтра.
На працягу года малады чалавек, выкарыстоўваючы ўласны камп’ютар, размяшчаў на асабістай старонцы сайта «Вконтакте» спасылкі на непрыстойнае відэа. Акрамя таго, ён пастаянна абмяркоўваў у інтэрнэце пікантныя тэмы, пазіцыянуючы сябе выключным палюбоўнікам з багатым практычным стажам. Такім чынам, паводле яго слоў, хацелася прыцягнуць увагу іншых да сваёй персоны.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары