«Ужывайце любыя метады: адбірайце ліцэнзіі, саджайце ў турму або проста бярыце на заметку». Прычасаная стэнаграма выступу Аляксандра Лукашэнкі 27 мая публікуецца паводле «Советской Белоруссіі» (урывак).

Камітэт дзяржаўнага кантролю, урад, губернатары надзяляюцца з гэтага дня усімі паўнамоцтвамі па вырашэнні праблем спажывецкага рынку, дысцыпліны, парадку на вытворчасці і ў краіне. І прашу да мяне не звяртацца з скаргамі, што Камітэт дзяржаўнага кантролю, міліцыя або органы ўлады, кантралюючы, выконваючы даручэння Прэзідэнта і кантралюючы дысцыпліну працы, кагосьці «застукалі» у краме ў той час, калі ён павінен быць на будаўнічай пляцоўцы, на заводзе, на фабрыцы. Не чакайце, паўтараю, ніякіх указанняў, выганяйце з працы адразу.

Заўтра пачнуць, Аляксандр Серафімавіч [Якабсон], патрабаваць ад нас павышэння зарплаты. А з чаго яе падвышаць, калі прадукцыйнасць працы сёння не падвышаецца?

Я думаў, вы сёння дакладзеце па гэтым маніторынгу. Ці

бачыце, пакрыўдзіліся дзесьці ў Магілёве, што папрасілі дакументы ў краме камусьці прад’явіць. Ну дык прад’явіце, чаго вы баіцеся? А калі пачалі высвятляць, то ўсе з працы сышлі ў сярэдзіне дня, хто цукар скупляе, хто крупы ці яшчэ штосьці або проста швэндаецца на вуліцы.
Хіба гэта дапушчальна?! І ўсё пачынаецца з нас, з чыноўнікаў, Уладзімір Уладзіміравіч (Макей), Леанід Сямёнавіч (Мальцаў). Я больш вам паўтараць гэта не буду. У нас палова міністэрстваў на вуліцы ў Мінску бадзяецца. Зловім — адразу мятлу у рукі, і вы следам за імі! Мы прыклад паказваем, як працаваць і як ставіцца да справы.
Вазьміце на кантроль ўсіх, хто сабатуе ваша рашэнне. Гэта значыць, калі з сённяшняга дня прынята рашэнне аб тым, што нажывацца на праблемах нельга, а хтосьці гэта робіць, то ужывайце любыя метады: адбірайце ліцэнзіі, саджайце ў турму або проста бярыце на заметку,
каб мы потым ім, калі стабілізуем становішча — а мы яго абавязкова стабілізуем! — каб мы ім маглі прад’явіць гэтыя прэтэнзіі.
У мяне ўжо было калісьці некалькі гадоў таму назад, калі нас Расея вырашыла «нахіліць» з нафтай, калі ў нас на запраўках расійскіх кампаній знікла нафта. І дзякуй Богу, што я тады будаваў запраўкі з прыярытэтам на «Беларуснафту», тады мы выйшлі з гэтага крызісу. Але мы ўзялі на заметку ўсе гэтыя кампаніі, і яны паўгода перад мной поўзалі на каленях, каб я ім дараваў
за тое, што адбылося. Сапраўды
так рабіце і з тымі аптавікамі, і ў сетках гандлёвых, якія нас не разумеюць.

Папярэджваю ўсіх: я не прыйшоў сёння для таго, каб сяго-таго адправіць «на вуліцу з венікам» ці, як 

некаторыя мне кажуць: ды пара галовы здымаць. Але папярэджваю: не выканаеце маіх патрабаванняў — галовы паляцяць. Міхаіл Уладзіміравіч [Мясніковіч] … пастаўце ўсіх на ваенныя рэйкі: не хапае БелАЗаў — 28 гадзін у суткі працуйце, не хапае абутку — 30 гадзін у суткі працуйце, не хапае адзення — 50 гадзін працуйце,
прыцягвайце людзей.
Учора размаўляю з адным бізнэсменам, і ён кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, ды што вы цацкаецеся? Што вы з імі цацкаецеся? Я 2 месяцы таму за 2 тысячы даляраў абвясціў усюды: хачу наняць галоўнага інжынера ў будаўнічую арганізацыю. 2 тысячы плачу, як толькі прыходзяць». Два месяцы прайшло. Ніхто не адгукнуўся.
Ладуцьку тэлефаную — 120 тысяч вакансій ці то ў краіне, ці то ў Мінску. Людзей, кажа, знайсці не можам.

За хвіліну да перасячэння скрыжавання картэжам прэзідэнта спыняюць рух.

На якім бы скрыжаванні ні паварочваў — 5 кіламетраў чарга аўтамабіляў, і не прабіцца. Усё дорага, бензін дорага, і ўсе крычаць, што нішчыя. А машыны якія!

Слава Богу, вядома, што людзі жывуць нармальна. Толькі лямантаваць не трэба. Не стварайце вакол краіны незразумелы ажыятаж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?