Пасля цяжкай і працяглай хваробы 28 мая ва ўзросце 78 гадоў памёр заслужаны майстар спорту, чэмпіён і прызёр Алімпійскіх гульняў у кіданні молата Рамуальд Клім, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Рамуальд Клім нарадзіўся 25 мая 1933 года ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Заслужаны майстар спорту. Чэмпіён гульняў XVIII Алімпіяды ў Токіа 1964 года. Сярэбраны прызёр гульняў XIX Алімпіяды ў Мехіка (1968). Чэмпіён Еўропы (1966). Уладальнік Кубка Еўропы (1965, 1967). Чатырохразовы чэмпіён СССР (1966–1968, 1971). Двухразовы пераможца Спартакіяд народаў СССР (1967, 1971). Рэкардсмен свету і Еўропы, дзевяціразовы рэкардсмен СССР. Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?