У Нямеччыне пашыраецца небяспечная кішэчная інфекцыя – дзесяць чалавек ужо памерлі.

Як паведамляе Бі-бі-сі, больш за 300 чалавек – інфікаваныя. На дадзены момант ёсць меркаванні, што інфекцыя ўжо дасягнула тэрыторыі Вялікабрытаніі, Даніі, Швецыіі і Нідэрландаў.

Як раней паведамілі ўлады Нямеччыны, носьбітамі небяспечнай бактэрыі з’яўляюцца салаткавыя гуркі з Гішпаніі.

Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, бактэрыя перадаецца чалавеку пераважна праз ужыванне заражаных прадуктаў. Большасць пацыентаў папраўляецца на працягу дзесяці дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?