Аляксандр Лукашэнка справядліва адзначыў, што той, хто не забяспечыў стабільнасць у краіне, павінен сысці ў адстаўку. Аднак прыгразіў ён гэтай перспектывай зусім не тым, каму трэба.
Афіцыйны сайт прэзідэнта паведамляе, што Аляксандр Лукашэнка паабяцаў адправіць урад у адстаўку, «калі ён не забяспечыць стабільнасць у краіне». Пра гэта было заяўлена на нарадзе, прысвечанай актуальным пытанням эканомікі.
Сам па сабе пасыл пярэчанняў не выклікае: у шэрагу краін свету высокапастаўленыя кіраўнікі зляталі з пасадаў і за меншыя грахі, чым дэвальвацыя на 54%. Вось толькі ў нашым выпадку галоўныя адказчыкі выбраныя не зусім карэктна.
На тым жа сайце можна знайсці цікавы дакумент пад назвай «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь».У чацвёртым яго раздзеле ёсць артыкул 79, які, у прыватнасці, абвяшчае, што забяспечанне палітычнай і эканамічнай стабільнасці ўваходзіць у абавязкі… прэзідэнта. Адпаведна, ён і павінен несці ўсю паўнату адказнасці за правалы ў гэтай частцы.
Гэта, што датычыць
дэ-юрэ . Зараз пагаворым прадэ-факта . Па ўрадзе Міхаіла Мясніковіча ніхто слёз ліць не будзе, але і валіць на яго ўсе грахі таксама не варта. Урэшце, гэты кабінет працуе менш за паўгода, і цяперашнюю кашу заварваў не ён.
З Пятром Пракаповічам сітуацыя складанейшая. Ён руліць Нацыянальным банкам з 1998 года. Унёсак Пракаповіча ў эмісію, якая стала адной з галоўных прычын цяперашняга «пажару» (вызначэнне Лукашэнкі), несумнеўна. Аднак бурная дзейнасць Пятра Пятровіча ў гэтым напрамку зусім нядаўна атрымала найвышэйшую ўхвалу: у студзені ўказам кіраўніка дзяржавы тэрмін паўнамоцтваў старшыні праўлення Нацбанка прадоўжаны да канца 2015 года.
Так што, не страляйце ў Мясніковіча і Пракаповіча — яны іграюць, як умеюць. Адказваць павінен той, хто замаўляе музыку. Урэшце, не цяперашнія прэм’
Увогуле, усе стрэлкі так ці інакш паказваюць на Аляксандра Лукашэнку.Тым больш што ён і сам раней заяўляў: «Ва ўсім, што ў нашай краіне адбываецца дрэннага, вінаваты я» (гл. паведамленне на ўсё тым жа афіцыйным сайце прэзідэнта ад 1 верасня 2010). З усімі наступствамі.
Лукашэнка, праўда, паспрабаваў яшчэ выклікаць пачуццё віны ў суайчыннікаў. Паводле яго сцверджання, 25% беларусаў на пытанне «Хто вінаваты ў пагаршэнні ў вашым жыцці?» адказалі: «Мы самі». Але народ звольніць у любым выпадку немагчыма. Так што, мяркуючы па выкладзеных вышэй падставах кіраўніку дзяржавы мае сэнс задумацца аб уласнай адстаўцы.
…Я, дарэчы, цалкам дапускаю, што 25% выбаршчыкаў, якія рэальна прагаласавалі за Лукашэнку на нядаўніх выбарах, цяпер кажуць сабе: «Самі вінаватыя!»