На футбольным матчы «Белшына» — «Дынама» (Мінск) 27 мая пасля забітага голу дынамаўцы падбеглі да трыбуны сваіх фанатаў, пасля чаго АМАПаўцы пачалі адганяць фанатаў газам і адштурхоўваць. Адзін са спецназаўцаў распыліў балон з газам. Пры гэтым газ трапіў на пяцігадовага хлопчыка. Пасля гэтага фанаты пачалі скандаваць «Ненавідзім рэжым».

У мінулую пятніцу на бабруйскім стадыёне «Спартак» дыханне перахоплівала як ад перыпетый матчу «Белшына» — «Дынама» (Мінск), так і ад слезацечнага газу, які нечакана ўжылі ахоўнікі правапарадку. Пацярпелі заўзятары сталічнай каманды, у тым ліку і 5-гадовае дзіця. Глынулі газу і футбалісты. Goals.by даведаўся падрабязнасці гэтай гісторыі, героем якой стаў прапаршчык Уладзімір Рэцікаў.

На 67-й хвіліне матчу дынамаўскі бразілец Ледэсма забіў у вароты «Белшыны» гол-прыгажун, які ў выніку і стаў пераможным. Футбалісты сталічнай каманды пабеглі да трыбуны, якую займалі фанаты мінчукоў. Заўзятары памкнуліся насустрач. Ідылію парушылі супрацоўнікі магілёўскага спецназа (яны звычайна суправаджаюць прыезджых аматараў футбола ў Бабруйску). Адзін з праваахоўнікаў, мабыць, адчуўшы пагрозу, ужыў слезацечны газ. Як вынік — ёсць пацярпелыя.

Бацька пацярпелага хлопчыка: «Паспеў затуліць сына»

Юрый вось ужо 12 гадоў актыўна падтрымлівае мінскае «Дынама» — і дома, і на выязных матчах. Апошнія два-тры гады ён бярэ з сабой на стадыён сына. Дакладней, браў.

— Калі наша каманда забіла трэці гол, натуральна, усе пачалі святкаваць поспех. Некаторыя фанаты трохі падбеглі насустрач футбалістам, пакінуўшы трыбуну. Хоць на поле ніхто не пабег, і нават думак такіх не было.

Але адзін амапавец у крапавым берэце, нічога не тлумачачы, з крыкам «Стаяць, сукі!» стаў паліваць усіх газам.

У гэты момант мы з дзіцем знаходзіліся на першым шэрагу. Убачыўшы балон у руках амапаўца, паспеў закрыць сына. У вочы газ не трапіў, але твар добра абпаліла. Дзіця ў шоку! Нас даставілі ў медпункт, дзе прамылі твар вадой. На працягу гадзіны ўсе прайшло. Але скажыце, як дзіця цяпер зможа хадзіць на футбол? Пасля таго, што здарылася ў яго назіраецца негатыўная рэакцыя на людзей у форме. Калі адзін супрацоўнік міліцыі падбег дапамагчы, сын стаў крычаць: «Не падыходзьце да мяне!» Улічваючы тое, што здарылася, на фанацкі сектар з дзіцем больш не пайду.

Не ведаю, куды звярнуцца, каб атрымаць ацэнку дзеянням супрацоўніка АМАПу. Хоць выдатна разумею, што ў нашай краіне будзе складана даказаць віну гэтага чалавека. Хто даў яму права ўжываць слезацечны газ?! Да таго ж ён выдатна бачыў, што ў першым шэрагу знаходзіцца дзіця. Толькі прапаршчыка Рэцікава Уладзіміра Міхайлавіча гэта не спыніла.

Ён потым мне сказаў: «Калі на мяне бяжыць натоўп, усё роўна, хто там знаходзіцца — дзеці ці жанчыны».

За 12 гадоў, што наведваю выязныя матчы, ужо столькі нагледзеўся на самавольства міліцыі, таму ўжо нічому не дзіўлюся. У Барысаве нават дзіця не выпускалі ў прыбіральню.

Адгаворка простая: «У мяне загад. Мне ўсё роўна — дзіця, жанчына або бабуля».

Разумееце, у чужым горадзе да прыезджых заўзятараў ставяцца як да крымінальнікаў, нібы мы людзі ніжэйшага гатунку. Хоць сярод маіх знаёмых многія з вышэйшай адукацыяй, займаюць добрыя пасады. Вось я з’яўляюся тэхнічным дырэктарам прыватнай СТА.

Мы прыязджаем на сваіх аўтамабілях, заўсёды цвярозыя, але ад гэтага стаўленне міліцыі да нас не змяняецца.

Міхаіл Афанасьеў: «Не даводзілася сутыкацца з такімі выпадкамі»

Сярод іншых футбалістаў раздзяліць радасць ад пераможнага гола ў вароты «Белшыны» хацеў паўабаронца «Дынама» Міхаіл Афанасьеў. Ён падбег да трыбунаў, і разам з прыхільнікамі сталічнай каманды глынуў слезацечнага газу.

— Пасля трэцяга забітага гала мы падбеглі радавацца да нашага фан-сектару. Адзін амапавец ужыў газавы балон. Хоць і няшмат, але газ трапіў мне ў рот — потым дыхалася цяжка. Наколькі ведаю, хлопчыку, які прыехаў на футбол у Бабруйск з бацькам, нават спатрэбілася медыцынская дапамога.

Калі шчыра, за ўсю сваю кар’еру не даводзілася сутыкацца з такімі выпадкамі.
Не разумею, што страшнага, калі заўзятары радуюцца разам з камандай? Яны ж не выбеглі на поле…

Аляксандр Чэрнік: «Амапавец заслугоўвае пакарання»

Галоўны спецыяліст упраўлення па правядзенні спаборніцтваў АБФФ Аляксандр Чэрнік паабяцаў, што вінаватыя ў інцыдэнце абавязкова будуць пакараныя. Праўда, не адказаў, як і калі. Хочацца верыць, што так і адбудзецца, хоць незразумела, як федэрацыя можа ўплываць на праваахоўнікаў.

Думаю, гэты чалавек будзе прыцягнуты да адказнасці.

Прыняцце канчатковага рашэння застаецца за кіраўніцтвам падраздзялення, дзе служыць гэты супрацоўнік праваахоўных органаў.

— Даведаўся пра выпадак у Бабруйску ў панядзелак — непрыемны інцыдэнт. На маёй памяці гэта першы падобны выпадак. Натуральна, па факце здарэння будзе праводзіцца расследаванне як з боку федэрацыі, так і з боку міліцыі. Магу сказаць, што дзеянні супрацоўніка магілёўскага спецназа з’яўляюцца неправамернымі. Думаю, гэты чалавек будзе прыцягнуты да адказнасці. Прыняцце канчатковага рашэння застаецца за кіраўніцтвам падраздзялення, дзе служыць гэты супрацоўнік праваахоўных органаў.

Калі браць у цэлым наша грамадства, то законы для ўсіх хоць і аднолькавыя, але за адны і тыя ж злачынствы кожны атрымлівае розныя тэрміны. Цяжка адказаць, ці могуць звольніць такога супрацоўніка.

Неабходна глядзець, наколькі ён перавысіў свае паўнамоцтвы. Я не маю права разважаць па гэтай падставе. Амапавец заслугоўвае пакарання — гэта бясспрэчна. Якога? Не магу адказаць, бо не займаюся дадзенымі пытаннямі. Пачынаючы з сённяшняга дня будзем сачыць за ходам справы. Як толькі з’явіцца першая інфармацыя, навіна з’явіцца на афіцыйным сайце АБФФ. У любым выпадку, расследаванне праводзіць не федэрацыя, а міліцыя.

Дарэчы, Аляксандр Чэрнік сам працаваў у сістэме МУС, яго званне — палкоўнік запасу. Так што аб правамернасці прымянення спецсродкаў гэты чалавек можа меркаваць з поўнай падставай.

Прадстаўнік міліцыі: «На адрас супрацоўнікаў было сказана нешта абразлівае»

Свая праўда ў магілёўскай міліцыі, якой трэба будзе разабрацца ў тым, што здарылася. Намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Магілёўскага УУС Дзмітрый Паркоў пракаментаваў тое, што адбылося на стадыёне ў Бабруйску. Да пяці гадзін панядзелка Дзмітрый Іванавіч абяцаўся даць больш грунтоўную інфармацыі інцыдэнту, але, мабыць, не захацеў. На тэлефанаванні ён больш не адказаў.

— Забіўшы гол, футбалісты мінскага «Дынама» падбеглі да гасцявога фанацкага сектару. Заўзятары, у сваю чаргу, рынуліся на поле. Аднаго нават злавілі на бегавой дарожцы. Натуральна, супрацоўнікі міліцыі не пусцілі фанатаў, вярнуўшы іх на трыбуну. Пасля гэтага на адрас супрацоўнікаў было выказана нешта абразлівае.

— Сваю незадаволенасць фанаты выказалі да захадаў, прынятых магілёўскім спецназам?

— Не гатовы адказаць. Хоць, думаю, пасля. Усё ж такі яны паспрабавалі выбегчы на поле, а іх не пусцілі.

Ніхто не збіраўся выбягаць на поле…

— Як мне сказалі, аднаго чалавека затрымалі на бегавой дарожцы. Ён ірвануўся ў кірунку поля.

— Чаму ў дачыненні фанатаў быў ужыты слезацечны газ?

— Пакуль не гатовы сказаць, так як не ў курсе ўсяго таго, што здарылася.

Сардэчна запрашаем у Магілёў!

Адзначым, што магілёўскі спецназ у гэтым футбольным сезоне ўжывае спецсродкі другі раз. На матчы першага тура чэмпіянату краіны паміж «Дняпром» і «Мінскам» супраць прыезджых фанатаў таксама былі прыменены газ і дубінкі.

Варта сказаць, што магілёўская міліцыя па-асабліваму адорвае прыезджых заўзятараў. Адзін з іх распавёў,

Як у дзень правядзення матчу «Дняпро» — «Дынама» (Мінск) супрацоўнікі праваахоўных органаў не пускалі аўтамабілі з мінскімі нумарамі ў Магілёў.
У выніку госці са сталіцы прапусцілі ўвесь першы тайм. Праз некалькі дзён быў напісана ліст на імя старшыні АБФФ Сяргея Румаса (пад ім падпісаліся 100 чалавек), дзе заўзятары прасілі звярнуць увагу на паводзіны супрацоўнікаў міліцыі. Адказу на зварот не наступіла.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?