Парад бландзінак ўпершыню пройдзе ў Беларусі.

У свяце, які адбудзецца 31 мая ў Мінску, прымуць удзел Іна Афанасьева, Ларыса Грыбалёва, Леся Кодуш і іншыя беларускія зоркі. Нароўні з імі калону ўзначаляць 35 дзяўчат, якія па выніках кастынгу атрымалі свае VIP-месцы на парадзе. Гэтыя дзяўчаты будуць у вобразах вядомых казачных персанажаў, багінь, медсясцёр. Бялявыя удзельніцы параду будуць ездзіць па сталіцы ў кабрыялетах, «Крайслерах», BMW X6 і на скутэрах.

Старт картэжу адбудзецца ўвечары каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Крыху пазней на набярэжнай ракі Свіслач (на агляднай пляцоўцы каля помніка Пушкіну насупраць гасцініцы «Беларусь») любы зможа атрымаць з рук удзельніц свята паветраныя шарыкі як сімвал радасці і добрага настрою. Бліжэй да ночы «шэсце» перамесціцца ў адзін з сталічных клубаў, дзе адбудзецца выступленне беларускіх бландзінак-зорак. «Любая з бландзінак зможа адчуць сябе каралевай балю: ўспышкі фотакамер, журналісты і г.д. — усё ў гэты вечар будзе для бялявых лэдзі», — абяцаюць арганізатары.

Для ўсіх бландзінак ўваход на вечарыну ў клуб Next вольны.

Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня бландзінак, які адзначаецца 31 мая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?