Валеры Шчукін, вядомы беларускі праваабаронца, звярнуўся у віцебскую пракуратуру з просьбай арыштаваць яго.

Шчукін жадае трапіць у следчы ізалятар ці ізалятар часовага утрымання, таму што гэта засталося для яго адзінай магчымасцю прыняць удзел у галасаванні падчас выбараў. Дагэтуль Валеры Шчукін меў працяглую перапіску з адміністрацыяй Першамайскага раёну. Ён прасіў занесці яго у спіс выбаршчыкаў 52‑га участка, дзе Шчукін, які не мае пастаяннага месца жыхарства, тым не менш знаходзіцца ужо каля трох гадоў.

Адміністрацыя адмовілся прызнаць 64‑гадовага грамадзяніна Беларусі, бамжа Шчукіна выбаршчыкам. Адмовіў яму і суд, калі Шчукін памкнуўся абскардзіць дзеянні адміністрацыі Першамайскага раёну. Тады праваабаронца вырашыў, што на дзень выбараў ён павінен трапіць у месцы зняволення, таму што зняволеныя маюць права галасаваць. Учыняць злачынства дзеля гэтага Валеры Шчукін не жадае, таму вырашыў папрасіцца у ізалятар «па‑добраму». 19 снежня ён даслаў у пракуратуру сваё хадатайства.

У пракуратуры яго яшчэ не атрымалі, аднак юрысты сцвярджаюць, што Шчукіну у яго просьбе будзе адмоўлена. Каб трапіць за краты, асабістага жадання недастаткова, трэба хаця б вокны каму-небудзь пабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?