Меркаванні44

Польская салідарнасць

Галоўныя рэдактары больш чым 40 польскіх СМІ патрабуюць вызвалення гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута

Галоўныя рэдактары больш чым 40 польскіх СМІ падпісаліся пад заявай, у якой выказаны пратэст супраць незаконнага затрымання ў Беларусі карэспандэнта Gazetа Wyborczа гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута.

«Мы дамагаемся яго неадкладнага вызвалення, а таксама зняцця ўсіх выстаўленых яму абвінавачанняў», — цытуе тэкст заявы партал Wirtualna Polska. Польскія журналісты лічаць свайго беларускага калегу «вязнем сумлення».

Пачобут утрымліваецца ў гродзенскім следчым ізалятары.

Яму прад’яўлена абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: частцы 1 артыкула 368 (знявага прэзідэнта Беларусі) і па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).

Максімальнае пакаранне па першым артыкуле — чатыры гады пазбаўлення волі, па другім — два гады. Абвінавачанне прад’яўлена за публікацыі ў Gazetа Wyborczа, на сайце «Беларускі партызан» і на старонцы ў «Жывым журнале».

6 красавіка журналіст быў затрыманы на трое сутак за парушэнне падпіскі аб нявыездзе. Пачобут збіраўся ў Мінск для ўдзелу ў відэаканферэнцыі з дэпутатамі Еўрапарламента, каб расказаць пра пераследы з боку беларускай улады. Потым яму была абраная мера стрымання — утрыманне пад вартай.

Раней Пачобут заяўляў: «Я лічу, што ніякай знявагі Аляксандра Лукашэнкі я не дапускаў. Так, у гэтых публікацыях утрымліваецца крытыка Лукашэнкі. Але мае публікацыі зняваг не ўтрымліваюць — выключна крытыка. Можа быць, крытыка жорсткая, але зняваг я не дапускаў».

Пытанне пра абарону Пачобута абмяркоўвалася ў Варшаве на сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Польшчы Барака Абамы і Браніслава Камароўскага, паведамляюць польскія СМІ.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку3

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку3

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць