Нацыянальны банк абвесціў курсы валют на аўторак. У адрозненні ад двух папярэдніх "чорных панядзелкаў", істотнай дэвальвацыі не адбылося. Кожная з валют, якія фарміруюць валютны кошык, падаражала на 1%.

Таргі далярам не адбываліся, што не перашкодзіла афіцыйнаму курсу падняцца на 55 рублёў. Цяпер ён складае 4977 рублёў.

Еўра падаражаў на 90 рублёў, дасягнуўшы 7106 рублёў.

Нават у параўнанні з курсамі валют, усталяванымі пасля аднамомантавай дэвальвацыі, беларускі рубель абваліўся яшчэ на 3,23%.
Агулам з пачатку года афіцыйная дэвальвацыя дасягнула 74,85%.

Курс даляра ў валютчыкаў складае 5700-6200 рублёў, курс продажу даляра ў віленскіх абменніках складае 6100-6390 рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?