У інтэрнэце з’явіўся відэаролік, на якім бачна, як група маладых людзей бесперашкодна гуляе па «Маскоўскай» а 4-й раніцы.

Aolyellowman — псеўданім карыстальніка сайта YouTube, які дазваляе бясплатна размяшчаць відэаролікі ў інтэрнэце, піша сайт «Беларускія навіны». 28 мая ён апублікаваў на сайце відэаролік, наглядна дэманструе ўразлівасць Мінскага метрапалітэна для патэнцыйных тэрарыстаў у начны час.

На відэа відаць, як група маладых, мяркуючы па ўсім — не зусім цвярозых людзей пранікае на станцыю праз звычайны ўваход. «Калі яны нас зловяць, я скажу: “Вы білі людзей на плошчы?”, — кажа адзін з маладых людзей, перш чым увайсці ў метро. На станцыі цёмна, але бачныя электронныя гадзіннікі над шляхамі. Час на гадзінах — 3.49.

Чуваць, як адзін з удзельнікаў «уварвання» прамаўляе: «Станцыя “Маскоўская”, чатыры гадзіны ночы, нават не зачынілі дзверы. Можна любы тэракт, б ... дзь, зрабіць».

Мяркуючы па кадрах, у начным «налёце» на метро ўдзельнічалі 3 чалавекі.

Тлумачальны подпіс пад відэа на сайце YouTube абвяшчае: «гэта п ... ц! ды ну н ... х)))) мы зайшлі і выйшлі з метро “ўсё!!! заклалі і выйшлі” жартаў дзеля, але тым не менш, рабіце высновы самі)))) Я падыходзіў да 3-х мянтоў і яны сказалі што прымуць меры !!!!! і ўсё — прыкіньце!!! калі сапраўды проста хацелася выпіць а тут такое — огоггоогоого)».

Калі пракрасціся ў метро пасля яго закрыцця без складанасцяў можа любы пацан, то лагічна выказаць здагадку, што тым больш гэта будзе пад сілу падрыхтаваным тэрарыстам і любому іншаму зламысніку.

Падобна на тое, што кіраўніцтва метрапалітэна і праваахоўныя органы Беларусі не зрабілі ніякіх высноваў з тэракту на станцыі «Кастрычніцкая», які адбыўся 11 красавіка і забраў жыцці 15 чалавек, робіць выснову аўтар «Беларускіх навінаў».

Глядзі яшчэ: Інтэрв’ю аўтара відэа ў метро.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?