Прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў абверг інфармацыю пра тое, што расейскі газ можа пастаўляцца ў наступным годзе ў Беларусь па 130‑140 дал. ЗША за 1 тыс. кубамэтраў.
Паводле Купрыянава, такія заявы не адпавядаюць рэальнаму ходу перамоваў.
20 сьнежня расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Сурыкаў адзначыў, што кошты на газ для Беларусі, пры ўмове стварэньня сумеснага прадпрыемства на «Белтрансгазе», можа скласці 130‑140 дал. ЗША, а на цане ў 200 дал. расейскі бок ужо нават не настойвае.
Прадстаўнік газавага канцэрну цьвердзіць, што амбасадар агучыў недакладныя зьвесткі.