Эканоміка33

Прэм'ер-міністр Украіны: Мы спачуваем брацкай Беларусі і гатовы дапамагчы

Прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў не бачыць падстаў для пераходу на разлікі па бартэры з боку Беларусі. Пра гэта ён заявіў журналістам 30 мая ў Кіеве.

«Я не бачу абсалютна ніякіх падстаў, бо ў правядзенні разлікаў з Беларуссю не было праблемы на сённяшні дзень», — цытуе Азарава РІА Новости.

Паводле слоў Азарава, валютных рэзерваў Беларусі дастаткова для выканання абавязацельстваў па знешнеэканамічных кантактах.

«У галіне выканання сваіх знешніх абавязацельстваў пакуль Беларусь паводзіць сябе даволі акуратна, усе пастаўкі і знешнеэканамічныя сувязі аплачваюцца, кантракты аплачваюцца»,- адзначыў прэм’ер Украіны.

Пры гэтым Азараў дадаў, што Украіна, безумоўна, спагадае «нашай брацкай Беларусі». «Калі ад нас нейкая дапамога будзе неабходная, мы, безумоўна, будзем аказваць такую дапамогу», — падкрэсліў кіраўнік украінскага ўрада.

У некаторых украінскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што Беларусь жадае перайсці на бартэрныя разлікі з Украінай у сувязі з цяжкім фінансавым становішчам у краіне.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў29

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме57

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы7

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў29

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць