Праз два месяцы, 30 ліпеня, на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе футбольна-канцэртнае шоу «Расія – Беларусь». Яно будзе прысвечана 100-годдзю беларускага футбола і ладзіцца ТАА «Расканцэрт» пры падтрымцы БФФ і Мінгарвыканкама

Пачнецца шоу а 19-й, працягласць – 3,5 гадзіны.

У праграме – футбольны матч зорак эстрады і футбола (2 таймы па 35 хвілін)

За каманду Расіі згуляюць Аляксандр Іваноў (гурт «Ронда»), Віктар Зінчук, Улад Тапалаў, Сяргей Мінаеў, Сяргей Крылоў, П’ер Нарцыс, Рынат Дасаеў, Вагіз Хідыятулін, Віктар Анопка, Дзмітрый Аленічаў, Фёдар Чаранкоў ды інш.

Колеры беларускай зборнай будуць бараніць: Альберт Скараход, Сяргей Мінскі, Саша Нема, Андрэй Хлястоў, Дзімітр (экс-«Алтантыка»), Сяргей Штанюк, Юры Пудышаў, Ігар Гурыновіч, Людас Румбуціс ды інш.

Потым пройдзе канцэрт удзельнікаў матчу з жывым гукам на вялікай сцэне, усталяванай каля трыбуны пад табло. Адбудзецца таксама светлавое лазернае шоу і вялікі святочны салют.

Весці футбольна-канцэртнае шоу будуць папулярныя расійскі і беларускі спартовыя каментатары Віктар Гусеў і Павел Баранаў.

Цана квіткоў ад 15 тыс. да 50 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?