Эканоміка33

Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання да 16% гадавых

Яна вярнулася на ўзровень вясны 2005 года.

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з 1 чэрвеня 2011 г. павышаецца на 2 працэнтныя пункты і складзе 16% гадавых.

Адпаведная пастанова 30 мая прынята праўленнем Нацбанка «з улікам росту спажывецкіх цэнаў і высокіх інфляцыйных чаканняў».

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, чарговае павышэнне стаўкі рэфінансавання, а адпаведна і працэнтнай стаўкі па дэпазітах, накіравана на павелічэнне даходнасці па ўкладах у беларускіх рублях і ўзмацненне абароны рублёвых зберажэнняў у банках ад інфляцыі.

Галоўны банк краіны абяцае «і далей надаваць пільную ўвагу захаванасці і прывабнасці рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках».

Гэта чацвёртае павышэнне стаўкі рэфінансавання з пачатку гэтага года.

Папярэднія разы яна падвышалася 18 мая — на 1 працэнтны пункт (да 14%),

16 сакавіка — на 1,5 працэнтнага пункта (з 10,5 да 12%), а затым 20 красавіка — на 1% да 13% гадавых.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць