Паводле афіцыйнай статыстыкі колькасць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў на пачатак 2011 года ў параўнанні з пачаткам 2000 года скарацілася на 27,4% (на 654 тыс. чалавек) і склала 1,7 млн чалавек.

Узровень нараджальнасці ў 2010 годзе склаў 11,4 на тысячу чалавек насельніцтва. Усяго ў мінулым годзе нарадзілася 108 тыс. дзяцей.

Скарачэнне колькасці дзяцей у апошняе дзесяцігоддзе эксперты Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі звязваюць з падзеннем нараджальнасці ў 1990-х гадах. Гэта асабліва адбілася на дынаміцы ўзроставай групы 10-14 гадоў: з 2000 года колькасць дзяцей у гэтай узроставай групе паменшылася ў 1,8 раза (на 360 тыс. чалавек).

Нягледзячы на гэта эксперты Белстата канстатуюць пазітыўныя зрухі ў інтэнсіўнасці нараджальнасці, у прыватнасці змены ў структуры тых, хто нарадзіўся па чарговасці нараджэння. Так, на долю першых нараджэнняў ў 2010 годзе прыпадала 52,3%, на долю другіх і трэціх - 44,7%, тады як у 2005 годзе на долю першынцаў прыходзілася 58,2%, другіх і трэціх дзяцей - 38,5%.

Па дадзеных Белстата на пачатак 2011 года 40% з агульнай колькасці дзяцей складаюць дзеці ва ўзросце да сямі гадоў (695,1 тыс. чалавек), 41,3% - дзеці ва ўзросце 7-14 гадоў (718,1 тыс. чалавек) і 18,7% - падлеткі ва ўзросце 15-17 гадоў (324,2 тыс. чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?