Расія і Беларусь павінны вырашыць праблемную сітуацыю, звязаную з тым, што некаторыя грамадзяне Расіі ў апошні час аказваюцца неўязнымі ў Беларусь. Пра гэта заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў «РИА Новости» ў аўторак у Мінску.
У апошні час у Беларусі неаднаразова затрымлівалі расейскіх праваабаронцаў і журналістаў. Беларускі бок заяўляў, што шэрагу з іх забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.
«Трэба сесці і падумаць, як пазбегнуць гэтых вострых сітуацый, і знайсці рашэнне», — сказаў пасол.
Пры гэтым ён растлумачыў, што «у нашым пагадненні ёсць запіс, што
Учора з Беларусі быў высланы журналіст тэлеканала «Дождь» Радзівон Марынічаў, пасля таго, як узяў інтэрв’ю ў Ірыны Халіп.