Як паведамляе РБК, з Лівіі збеглі пяць высокапастаўленых генералаў, якія адмовіліся падтрымліваць рэжым палкоўніка Муамара Кадафі.

Збеглыя генералы і яшчэ трое лівійцаў прыбылі ў Італію. Гэтую інфармацыю пацвердзілі італьянскія ўлады. Вайскоўцы заклікалі сваіх суайчыннікаў адмовіцца ад падтрымкі Кадафі, які зладзіў у Лівіі, паводле іх словаў, генацыд. Пры гэтым яны дадалі, што неабходна гэта зрабіць «у імя пакутнікаў, якія загінулі за свабоду».

З пачатку канфлікту ў Лівіі з краіны збеглі ўжо дзясяткі афіцэраў, міністраў і дыпламатаў.

Варта адзначыць, што новыя ўцёкі высокапастаўленых чыноўнікаў адбыліся на фоне чарговага магутнага авіяўдару сіл НАТО па ўрадавых аб’ектах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?