Без свабодных выбараў і сур’ёзных дэмакратычных рэформаў рэжым Лукашэнкі не атрымае ніякай дапамогі ад ЕС.

Згодна з прынцыпам абноўленай Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС) аб’ём дапамогі, якая прадастаўляецца ЕС краінам-суседзям, будзе залежаць ад дэмакратычных рэформаў у гэтых краінах, заявіў Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле.

Паводле яго словаў, ЕС пайшоў на павелічэнне аб’ёмаў дапамогі краінам-суседзям, але гэта павелічэнне «залежыць ад выканання пэўных умоваў».

ЕС ўвядзе выразныя крытэры, па якіх будуць ацэньвацца вынікі краін, у прыватнасці, Беларусі. Галоўныя сярод іх — «па-сапраўднаму свабодныя і сумленныя выбары, свабода сходаў і выказвання меркаванняў, у прыватнасці свабода прэсы і СМІ; незалежная судовая ўлада і права на справядлівае судовае разбіральніцтва, барацьба з карупцыяй і дэмакратычны кантроль над узброенымі сіламі і службамі бяспекі».

«Аб’ём дапамогі будзе залежаць ад дасягнення гэтых крытэраў», — дадаў Фюле.

«Калі краіна-партнёр імкнецца да павелічэння аб’ёму дапамогі, якая прадастаўляецца ЕС, да большай палітычнай падтрымцы, да ўваходжання на ўнутраны рынак ЕС, да павышэння мабільнасці сваіх грамадзян, яна павінна прадэманстраваць адпаведнасць канкрэтным абавязацельствам па шэрагу важных палітычных рэформаў», — заяўляе Камісар.

Па яго словах, «мы сутыкаемся з вялізнымі выклікамі на Усходзе, у тым ліку ў Беларусі, дзе мы павінны дапамагчы людзям пабудаваць дэмакратыю ў сваёй краіне»

.

Камісар запэўнівае, што сур’ёзныя абавязацельствы возьме на сябе і сам ЕС: «Калі мы не зможам даць тое, пра што папрасілі нашы партнёры, — напрыклад, доступ да рынкаў або партнёрства па забеспячэнні мабільнасці грамадзянаў — мы таксама будзем несці адказнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?