Аляксандр Лукашэнка не дазволіць Захаду настроіць сябе на шкоду адносінам з Расіяй, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы з беларускім афіцыйным кіраўніком.
«Аляксандр Лукашэнка сказаў сёння, што спробы Захаду развярнуць яго на шкоду Расіі асуджаныя на правал. Ён ніколі не будзе нічога рабіць, што можа супярэчыць нашаму братняму саюзу», — сказаў С. Лаўроў журналістам па выніках візіту ў Мінск.
Лукашэнка прыняў у аўторак кіраўнікоў МЗС краін АДКБ.