Два дзясяткі чалавек 31 мая сабралася на Галоўпаштамце, каб даслаць паштоўкі палітвязням.
Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў беларускіх судах прайшло 13 працэсаў па крымінальнай справе «аб масавых беспарадках». Асуджаныя 43 чалавекі, 30 з іх атрымалі розныя тэрміны турэмнага зняволення.
У знак салідарнасці з палітвязнямі людзі дасылаюць ім лісты і паштоўкі. На дадзены момант іх падпісана больш за 3500 штук. Паштоўкі падпісалі і вядомыя асобы — знакамітыя музыканты, тэлевядучыя, акцёры.
0
0
0
0
0
0