30 мая стартавала сумесная кампанія Еўрапейскага Парламента, НДА «Беларускі трыбунал» і грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем».
У межах кампаніі «Словы падтрымкі» дэпутаты Еўрапарламента адправяць паштоўкі са словамі падтрымкі беларускім палітвязням і іх сем’ям. Акцыя праходзіць пад патранажам экс-міністра замежных спраў Эстоніі, дэпутата Еўрапейскага Парламента Крысціны Оюланд.

«Гэтая кампанія, нягледзячы на ​​сімвалічны характар, знак аб нашай заклапочанасці сітуацыяй у Беларусі», патлумачыла Аюланд. «Гэтыя паштоўкі адпраўляюцца беларускім палітычным зняволеным і іх сем’ям — сігнал, што мы не забыліся пра іх і мы салідарныя з імі. Гэта таксама знак беларускім уладам, яны павінны разумець, што мы пільна назіраем за тым, што адбываецца ў краіне. Сярод арыштаваных ёсць людзі, з якімі я супрацоўнічала ў розны час», — заявіла Оюланд. «Гэта непрымальна — бачыць людзей з дэмакратычным светапоглядам за кратамі злачыннага рэжыму».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?