Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён выступае супраць навязваньня чалавеку рэлігіі і падштурхоўваньня людзей ісьці ў храм. «Я перасьцярог бы сьвяшчэннаслужыцеляў ад залішняй пасьпешнасьці ў пляне закліку ўсіх ісьці ў храм. Ні ў якім выпадку гэтага нельга рабіць, інакш усё будзе наадварот — мы адштурхнём людзей», — падкрэсьліў прэзыдэнт сёньня на сустрэчы з членамі Сыноду Беларускай праваслаўнай царквы.

Аляксандар Лукашэнка адзначыў гатоўнасьць кіраўніцтва краіны «абмяркоўваць праблемы, якія ставіць царква». «Голас сьвяшчэннаслужыцеляў для нашага грамадзтва зьяўляецца ўзорам карэктнасьці, разуменьня тых працэсаў, якія адбываюцца ў рэспубліцы», — сказаў ён. Адзначыўшы, што дзяржава і ў далейшым будзе падтрымліваць царкву, прэзыдэнт выказаўся за тое, каб храмы ў Беларусі будаваліся толькі там, дзе яны сапраўды патрэбны людзям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?