Следчым аддзелам пракуратуры Мінска ўзбуджаная крымінальная справа за згвалтаванне (ч. 1 арт. 166 КК) ў дачыненні да 46-гадовага раней неаднаразова судзімага мінчука. Ён падазраецца ў згвалтаванні 20-гадовай жыхаркі сталіцы.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, 31 траўня дзяўчына знайшла сабе па аб'яве ў інтэрнэце пакой у доме на вуліцы Громава, дамовілася з гаспадаром кватэры аб аплаце і пачала засяляцца.

Увечары гаспадар стаў настойліва прапаноўваць выпіць разам з ім спіртное, але дзяўчына адмовілася. Тады мужчына прымусіў яе спажыць алкаголь пад пагрозай нажа, пасля чаго збіў і згвалтаваў. Больш за тое, ён забраў у пацярпелай грошы і сышоў, замкнуўшы яе ў кватэры.

Калі ён вярнуўся, яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Мужчына быў затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?