У аўторак 14 лютага Вярхоўны суд вынес рашэньне па справе Сяргея і Аляксандра Скрабцоў. Экс-дэпутат і бізнэсовец Сяргей Скрабец атрымаў 2 гады і 6 месяцаў году калёніі агульнага рэжыму (вінаваўца прасіў 5,5 году). Аляксандар — 2 гады ўмоўна з адтэрміноўкай на год.

Дзевяць месяцаў тэрміну Скрабец ужо адбыў: яго арыштавалі ў Берасьці 15 траўня 2005 году. На знак пратэсту супраць затрыманьня і абвінавачаньняў Сяргей Скрабец у СІЗА неаднаразова абвяшчаў галадоўкі. Адна зь іх доўжылася 40 дзён. Апошняе слова ў судзе Скрабец скончыў выгукам: «Жыве Беларусь!».

Суд пацьвердзіў толькі адзін пункт абвінавачаньня братоў Скрабцоў: атрыманьне крэдыту ў дзяржавы незаконным шляхам. Закід у «незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці» (С.Скрабец сумяшчаў дэпутацкую дзейнасьць і кіраваньне фірмай), на думку суду, страціў сілу з-за тэрміну даўніны. Пункт «хабар у надзвычайна буйных памерах» суд палічыў недаказаным.

Гэта азначае, што «справа аб хабары» магла быць звычайнай правакацыяй спэцслужбаў.

Улетку 2004 году Сяргей Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў групы «Рэспубліка» за дэмакратызацыі выбарчага працэсу. У СІЗА заявіў аб жаданьні ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, але пасьля збору подпісаў зьняў кандыдатуру на карысьць Аляксандра Казуліна.

Брат Сяргея Скрабца Аляксандар атрымаў два гады зьняволеньня ўмоўна.

Дачка Сяргея Скрабца Натальля перад вынясеньнем прысуду.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?