Прэзідэнт у краіне абіраецца парламентам. У чацвер латвійскі Сойм у другім туры прэзідэнцкіх выбараў выбраў кіраўніком дзяржавы экс-банкіра Андрыса Берзіньша.

Пры паўторным галасаванні за дзеючага пакуль прэзідэнта Валдзіса Затлерса прагаласавалі 41, супраць - 56 дэпутатаў; за Андрыса Берзіньша - 53, супраць - 44 дэпутаты.

Андрыс Берзіньш афіцыйна стане прэзідэнтам Латвіі 8 ліпеня, аднак з моманту абрання яму забяспечана ахова і адміністрацыйная падтрымка Канцылярыі прэзідэнта.

Такім чынам, Валдзіс Затлерс стаў першым прэзідэнтам у сучаснай гісторыі Латвіі, які не быў пераабраны на другі тэрмін. Гэтаму спрыяла нечаканае рашэнне кіраўніка дзяржавы ініцыяваць роспуск Сейма пасля таго, як парламент адмовіўся санкцыянаваць ператрус па месцы жыхарства "алігарха" Айнарса Шлесерса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?