У сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі Гомельскай вобласці ў новым навучальным годзе будзе адкрыта 10 новых спецыяльнасцяў. Усяго навучанне будзе весціся па 117 спецыяльнасцях, паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Гомельскага аблвыканкама.
У ліку новых прафесій, якія могуць абраць абітурыенты - страхар па рулонных дахах і дахах з адзінкавых матэрыялаў, бляхар, складальнік цягнікоў, пчаляр, ліцейшчыкі пласмасаў. Ва ўпраўленні адзначылі, што па вопыце мінулых гадоў ва ўстановах прафтэхадукацыі конкурс на некаторыя спецыяльнасці (напрыклад, аператар паштовай сувязі) чакаецца ад 4 да 8 чалавек на месца.
0
0
0
0
0
0