Галоўны трэнер футбольнай зборнай Францыі Ларан Блан заявіў пра намер перамагчы каманду Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2012.

 Ларан Блан, фота fff.fr

Ларан Блан, фота fff.fr

«У той жа час думаю, што матч будзе складаным. У беларускай зборнай шмат новых маладых гульцоў, але яе філасофія засталася ранейшай», — адзначыў Блан на прэс-канферэнцыі ў Мінску 2 чэрвеня.

Адказваючы на пытанне,

ці не адчувае ён прагу помсты,
трэнер сказаў, што хацеў бы не ўжываць падобныя словы і заставацца ў межах футбола. Паводле яго слоў, станоўчы аспект паражэння ад беларусаў мінулай восенню заключаецца ў тым, што зборная Францыі змагла праз чатыры дні выйграць у гасцях важны матч супраць Босніі і Герцагавіны.

Блан ухіліўся ад адказу на пытанне, ці з’яўляецца беларуская каманда самым моцным сапепрнікам французаў у адборачнай групе.

«Каляндар складзены настолькі неразумна, што Беларусь яшчэ ні разу не сустрэлася з Босніяй», — сказаў ён.

Галоўнай праблемай Блан назваў розны ўзровень псіхалагічнай і фізічнай падрыхтаванасці сваіх гульцоў напярэдадні перадматчавага збору. «Але сёння, спадзяюся, мы здолеем правесці паўнацэнную камандную трэніроўку», — заявіў трэнер.

Паводле яго слоў, аб прымальнасці нічыйнага зыходу можна будзе гаварыць толькі пасля гульні: «Калі беларусы ўвесь час будуць ціснуць, то такі вынік мы палічым удалым, калі шмат момантаў будзе ў нас, мы будзем расчараваныя».

Паўабаронца зборнай Францыі Алу Дыяра адзначыў, што каманда «вельмі матываваная», усе хочуць перамагчы. «Я б не гаварыў аб рэваншы. Дома мы страцілі тры пункты

і заўтра пастараемся іх вярнуць»,
 — заявіў футбаліст. Ён лічыць, што каманда рыхтуецца да матча ў «больш спрыяльным кантэксце» і яе шансы павысіліся.
Матч Беларусь — Францыя пройдзе 3 чэрвеня на мінскім стадыёне «Дынама». Пачатак у 21.45.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?