03.06.2011 / 11:37

Міліцыя ўзнагародзіць «начных падарожнікаў у метро» 17

«Кіраўніцтва МУС не будзе заводзіць ніякіх спраў супраць маладых людзей».

Расследаванне пранікнення групы маладых людзей уначы ў будынак мінскага метро знаходзіцца ў завяршальнай стадыі.

Пра гэта сёння паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі. Ён патлумачыў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў нясуць дзяжурства ў метро круглыя суткі. І як сведчыць расследаванне, у той момант, калі маладыя людзі ўвайшлі ў метро, супрацоўнік міліцыі знаходзіўся на гэтай жа станцыі, але на супрацьлеглым уваходзе.

«Кіраўніцтва МУС не будзе заводзіць ніякіх спраў супраць маладых людзей, — паведаміў Пякарскі. —

Наадварот, мы хочам нейкім спосабам заахвоціць іх. Магчыма, гэта будзе каштоўны падарунак ці нешта іншае.
Што канкрэтна — вырашыць міністр», — паведаміў Пякарскі.

Што тычыцца «зняцця пагон», пра якія казаў Лукашэнка, то Пякарскі сказаў, што гэта яго права. Мы перададзім яму канчатковы і поўны варыянт расследавання, а як ён вырашыць, так і будзе.

Нагадаем, 31 мая начальнік Мінскага метрапалітэна Мікалай Андрэеў быў вызвалены ад займанай пасады.

0
узнагарода / Адказаць
03.06.2011 / 11:52
Пакатаюць задарма на метро))
0
Алег / Адказаць
03.06.2011 / 12:02
Магло б для гэтых хлапцоў усё скончыцца вельмі жаласна. 90 адсоткаў на 10. Але лёс добразычліва схіліўся на іх бок. Дзякуючы іх мужнаму хоць і неразважліваму ўчынку, нарэшце выперлі з мэтра нягодніка Андрэева. Слава героям!
0
gribchic / Адказаць
03.06.2011 / 12:07
смех у роте. по темной платформе ходят чуваки и снимают на телефон, при этом разговаривают нормальным голосом. а сотрудник находится на другом конце платформы в пустом метро не слышит и не видит ничего. кого, в очередной раз, пытаются обмануть?
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру