У сувязі з выкананнем работ па пакрыцці праезнай часткі вуліцы Ванеева асфальтабетонам на ўчастку ад ракі Свіслач да праспекта Ракасоўскага часова змяняюцца маршруты тралейбусаў. Пра гэта паведамілі ў ГУ «Сталічны транспарт і сувязь».

4 і 5 чэрвеня рух тралейбусаў маршруту № 19 арганізуецца ў абодвух напрамках па праспекце Ракасоўскага, вуліцы Кашавога, праспекце Партызанскім, вуліцы Аранскай. Рух тралейбусаў маршруту № 23 арганізуецца ў абодвух напрамках па вуліцы Аранскай, праспекце Партызанскім да плошчы Ванеева. Тралейбусны маршрут № 20 закрываецца. Будзе павялічана колькасць тралейбусаў, што працуюць на маршруце № 30.

З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага маршруту арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 192 «Аўтавакзал „Усходні“ — Вакзал» з руханнем па вуліцах Ванеева, Дзянісаўскай, Маякоўскага, Свярдлова, Ульянаўскай, Бабруйскай у прамым напрамку і па вуліцах Бабруйскай, Кірава, Свярдлова, Маякоўскага, Дзянісаўскай, Ванеева ў адваротным напрамку. Пасажырам, якія маюць шматразовыя дакументы на праезд у тралейбусе, будзе дадзена права праезду ў часовым аўтобусным маршруце № 192.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?