Па стане на 3 чэрвеня пасанітарна-эпідэмічных паказаннях у Беларусі забароненая эксплуатацыя трох зон адпачынку насельніцтва каля водных аб’ектаў, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Гэта зоны адпачынку
каля ракі Чаква ў вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, ля вадасховішча «Жабер» Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, каля ракі Іпуць у Добрушы Гомельскай вобласці.Забароны на выкарыстанне гэтых зон зацверджаныя рашэннямі органаў выканаўчай улады.
Забароны на купанне ў беларускіх вадаёмах пакуль не ўводзіліся. У цёплае надвор’е такую забарону звычайна робяць