03.06.2011 / 20:59

Бел-чырвона-белая стужка дзейнічае 20

Віцебскага актывіста, прадстаўніка віцебскага моладзевага руху «Вольны шлях» Аляксандра Кузняцова выклікаюць на камісію за парушэнне правілаў паркоўкі. Супрацоўнікам ДАІ не спадабалася, што за лабавым шклом прычэплена бел-чырвона-белая стужка і значок «Жыве Беларусь!» Параіўшыся з начальствам, прадстаўнікі ДАІ заявілі, што за такое аштрафаваць не могуць, але пакараюць за іншае — за паркоўку ў «зялёнай зоне».

Сваю машыну Аляксандр Кузняцоў звычайна пакідае ў двары дома, дзе жыве, і дагэтуль прэтэнзій да яго не было: «1 чэрвеня я падаў у Кастрычніцкую раённую адміністрацыю заяўку на правядзенне пікету, мэта якога — пратэст супраць абясцэньвання беларускіх грошай, падвышэння коштаў ды патрабванне адстаўкі ўрада, які не можа вывесці Беларусь з крызыснага стану. Калі я вяртаўся, у двары мяне чакалі міліцыянты-спецназаўцы. Яны паглядзелі маю машыну і выклікалі супрацоўнікаў ДАІ. Доўга разглядалі цацку, якая ў мяне вісіць — на ёй прышпілены значок і бел-чырвона-белая стужка. Потым тэлефанавалі кудысці і раіліся, ці можна гэта кваліфікаваць як нейкае парушэнне. Аказалася, што не. Тады сказалі, што я парушаю правілы паркоўкі».

Аляксандр Кузняцоў атрымаў выклік на камісію ў ДАІ, ён мусіць з’явіцца туды 20 чэрвеня. Актывісту пагражае штраф.

Цяпер ён чакае адказу з раённай адміністрацыі наконт пікету. Арганізатары хочуць зладзіць яго 16 чэрвеня каля Летняга амфітэатру. Спадар Кузняцоў лічыць, што праблемы з ДАІ і зварот да ўладаў наконт пікету непасрэдна звязаныя паміж сабой — бо незвычайная ўвага да яго транспартнага сродку праявілася якраз пасля падачы заявы.

0
Шварц / Адказаць
03.06.2011 / 21:21
Калі Беларусы перастануць змагацца з Беларускім???????????????????????????
0
Юрась Зянковіч / Адказаць
03.06.2011 / 21:26
А правілы паркоўкі нашто парушаў?
0
радуйтесь а не грустите / Адказаць
03.06.2011 / 22:26
Юрась Зянковіч напiсаў(ла) Чэрвень 3, 2011 у 21:26 А правілы паркоўкі нашто парушаў?///////// А почему твои х@луи не построили достойные парковки для беларусау????Аааа????
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру