04.06.2011 / 13:42

Блог Ліпковіча заблакаваны ў Беларусі 12

Блог Яўгена Ліпковіча ўнесены ў спіс абмежаванага доступу БелГІЭ і доступ да яго забаронены для дзяржструктур.

Блог Яўгена Ліпковіча ўнесены ў спіс абмежаванага доступу БелГІЭ і доступ да яго забаронены для дзяржструктур.

Падставай для блакавання блога стаў нібыта «распаўсюд інфармацыі дэструктыўнага характару і здзек з дзяржаўнай сімволікі».

Цікава, што заблакаваны блог размешчаны на пляцоўцы LiveJournal і таму разам з ім «пад раздачу"патрапілі яшчэ каля 300 блогаў, у якіх IP-адрас адзін на ўсіх.

Яўген Ліпковіч стаў шырока вядомы ў Байнэце пасля «кефірнай вайны» і спробы ўдзелу ў выбарах у Мінгарсавет. Апошні канфлікт з старшынёй афіцыёзнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом скончыўся прыцягненнем Яўгена да адміністрацыйнай адказнасці. Чаргінцу не спадабалася тое, што Ліпковіч публічна спаліў некалькі яго кніг. Свае дзеянні папулярны блогер тлумачыў жаданнем пазбавіць беларусаў ад парнаграфіі.

Блог Ліпковіча патрапіў у кампанію charter97.org, belaruspartisan.org і prokopovi.ch, якія таксама заблакаваныя для беларускіх карыстальнікаў у дзяржустановах.

0
Гэта ўсё / Адказаць
04.06.2011 / 14:52
зусім няважна. Галоўнае, што ў Беларусі няма цэнзуры і наша любімая дзяржава забясьпечвае правы і свабоды кожнага, асабліва свабоду інфармацыі.
0
Zly / Адказаць
04.06.2011 / 16:40
работаю в одном из госуниверситетов ни один из этих ресурсов не заблокирован.
0
Арцёмка / Адказаць
04.06.2011 / 17:14
Хартыя97 ужо з месяцы 2 недасяжная з інтэртатаў БДУ... але ёсьць ананімайзэры!!! =)
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру