Праграміст і мультыплікатар з Гродна Алег Мініч, які некалькі гадоў таму мусіў пакінуць Беларусь, ратуючыся ад палітычнага пераследу, атрымаў запрашэнне ад галівудскай студыі ўзяць удзел у стварэнні новага мульціка 3D.

«Gemini Rising» -- першы галівудскі праект, у якім асноўным інструментам для стварэння спецэфектаў будзе Blender. Blender -- гэта праграма для стварэння 3D-анімацыі.

Створаны будзе навукова-фантастычны фільм пра экіпаж NASA, які выявіў закінуты іншапланетны касмічны карабель, блукаючы ў космасе.

Усе гульнявыя сцэны фільма ўжо зняты, на сайце праекта публікуюцца заданні для vfx-мастакоў.

Быў аб'яўлены конкурс. Выстаўляліся заданні і па выніках адбіралася каманда мастакоў, якія будуць працаваць над гэтым праектам.

"Мае работы спадабаліся і мне прапанавалі працу над фільмам. Я буду ствараць спецэфекты. Фільм будзе скончаны да канца 2011 года", -- расказвае Алег Мініч.

Нагадаем, што беларусам Мініч вядомы як аўтар мульцікаў пра Аляксандра Лукашэнкі і ягоную вялікую сям'ю. За гэтыя мульцікі КДБ распачаў супраць Алега крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?