05.06.2011 / 00:03

Макс Мірны выйграў «Ралан Гарос» у парным разрадзе. Трэці раз у кар’еры 3

Максім Мірны ў пары з канадцам Дэніэлам Нестарам выйгралі Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе ў парным разрадзе.

4 чэрвеня ў фінале яны перамаглі калумбійска-аргенцінскі дуэт у складзе Хуана Себасцьяна Кабалье і Эдуарда Шванка з лікам 7:6 (7:3), 3:6, 6:4. Мірны і Нестар былі пасеяныя на турніры пад другім нумарам.

Гэта трэці «Ралан Гарос» у Мірнага (ён таксама мае дзве перамогі на Амэрыкан Оўпэн). У 2005 і 2006 г. ён у пары з Юнасам Б’ёркманам таксама першынстваваў на Фрэнч Оўпен. Нестар выйграваў «Ралан Гарос» у 2007 і 2010 гадах.

А ўвогуле гэта 39-ты тытул Макса Мірнага ў кар’еры парнага гульца.

nn.by

0
сьнежка / Адказаць
05.06.2011 / 01:35
Хлопцы, навіна добрая, але чаму Макс? Паводле вашай логікі нам і Багдановіча трэба называць Макс. Так сабе і ўяўляю - Макс Багдановіч. "Вершы". І чаму "ў кар'еры", а не "за кар'еру"?
0
Алекс / Адказаць
05.06.2011 / 04:08
Выдатны выник!
0
Т. / Адказаць
05.06.2011 / 09:31
Малайца)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру