Магілёўскі гарвыканкам адказаў адмовай на заяўку аб правядзенні ў горадзе 9 чэрвеня мітынгу супраць росту цэн, інфляцыі і зніжэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва.
Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў мітынгу, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў. Усяго пад заяўкай падпісаліся 12 актывістаў розных апазіцыйных арганізацый.
«Мітынг не дазволілі. Яны напісалі, што мы не прадставілі дагаворы з міліцыяй, камунальнай службай і медыцынай. Але ні міліцыя, ні камунальнікі без паперы, што мітынг дазволены, ніякіх дагавораў не падпісваюць і нават не размаўляюць», — сказаў Шанцаў. Паводле яго слоў,
«людзі, якія жывуць за кошт нас, спрабуюць пусціць нас па замкнутым крузе».
Мітынг планавалася правесці з 18 да 20 гадзін на стадыёне каля ДК завода штучнага валакна імя Куйбышава — адзінай пляцоўцы, вызначанай уладамі для падобнага роду мерапрыемстваў апазіцыі і размешчанай удалечыні ад людных месцаў.
«Мы прасілі дазволіць правесці мітынг на дазволеным месцы.
Падстаў адмовіць не было. Мы б сабралі палову горада.Падаплёка адмовы менавіта ў гэтым. Я прыйшоў да высновы, што нізы не жадаюць жыць
Ён таксама паведаміў, што заяўнікі маюць намер абскардзіць забарону акцыі ў судзе.