На сайце расійскага Першага канала з’явілася паведамленне, што Юлія Бялянчыкава памерла ў ноч на нядзелю.

«Сёння ноччу не стала Юліі Бялянчыкавай. Заслужаная доктарка Расіі, яна больш 20 гадоў вяла на тэлебачанні праграму «Здароўе». Мільёны людзей у Савецкім Саюзе лічылі Юлію Васілеўну сваім сямейным доктарам. Бялянчыкава праводзіла ў эфіры сапраўдны медыцынскі лікбез: проста і даступна расказвала пра лекі і метады лекавання, тлумачыла складаныя тэрміны. Для нагляднасці прасіла суразмоўцаў маляваць», — адзначаецца ў паведамленні.

«У яе перадачах было ўсё: ад парадаў, як правільна апрацаваць рану, да навуковых адкрыццяў. Уся краіна слухала і запісвала. Вынікі вельмі хутка заўважылі ў бальніцах: дзякуючы таму, што людзі навучыліся правільна аказваць першую дапамогу да прыезду «хуткай», дактары ўжо у клініках змаглі выратаваць нямала жыццяў», — паведамляе тэлеканал.

Бялянчыкава доўгі час пакутавала на артрыт. Памерла ж яна неўзабаве пасля таго, як зламала сабе шыйку сцягна. Выходзячы з ванны, паслізнулася і... болей яна не ўставала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?