«3 ліпеня мы збіраемся правесці мірную сацыяльную акцыю пад лозунгам «Дзе 500 даляраў», — расказаў каардынатар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Дашкевіч. — Мы хочам прайсціся цэнтральнай рагачоўскай вуліцай Леніна ад мінімаркета «Усходні» да райвыканкама. У панядзелак-аўторак мы канчаткова сфарміруем план акцыі і будзем падаваць заяўку на яе правядзенне. Калі ўлады дазволяць, то мы пройдзем са сцягамі, калі не — толькі с аркушамі фармата А4 з надпісамі «Дзе 500 даляраў», «Дзе мой заробак?». Асноўны ўпор мы будзем рабіць на незалежных людзей — прадпрымальнікаў і беспрацоўных, а таксама на работнікаў заводаў», — адзначыў Дзяніс Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?