У фінале іспанскі тэнісіст перамог свайго адвечнага суперніка Ражэ Федэрэра 7:5, 7:6 (7:3), 5:7, 6:1.

 Фота AFP.

Фота AFP.

Рафаэль Надаль выйграў «Ралан Гарос» шосты раз у сваёй кар’еры (2005, 2006, 2007, 2008, 2010, 2011) і паўтарыў рэкорд шведа Б’ёрна Борга. Наогул жа гэты тытул стаў для іспанца 46-м у кар’еры і 10-м на турнірах «Вялікага шлема». Дзякуючы перамозе ў фінале Адкрытага чэмпіянату Францыі Надаль захавае за сабой званне першай ракеткі свету, піша Спорт-Экспресс.

Жаночы турнір выйграла кітаянка На Лі — крыўдзіцелька ў чвэрцьфінале нашай Вікторыі Азаранкі.

Нагадаем таксама, што парны мужчынскі турнір выйгралі Макс Мірны і канадзец Дэніэл Нестар. Для Максіма гэта трэці «Ралан Гарос», пяты турнір Вялікага Шлема і 39-ты тытул у кар’еры як парнага гульца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?