Больш за трыста спецыялістаў па НС возьмуць удзел у 6-й міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Надзвычайныя сітуацыі: папярэджанне і ліквідацыя»,
якая адбудзецца 8–9 чэрвеня ў Мінску і Мінскай вобласці. Аб гэтым БелаПАН паведаміў памочнік міністра, прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Канферэнцыя па НС, якая праходзіць раз у два гады, збярэ ўдзельнікаў, у прыватнасці, з Сербіі, В’етнама, Расіі, Латвіі, Украіны, Нідэрландаў. Сваіх прадстаўнікоў у якасці ўдзельнікаў выставілі Выканаўчы камітэт СНД, АДКБ, МАГАТЭ, МАГА (Міжнародная арганізацыя грамадзянскай абароны), Чырвоны Крыж.

Работа ўдзельнікаў сустрэчы пройдзе ў сталічным Камандна-інжынерным інстытуце МНС, потым яна працягнецца на аператыўна-тактычным палігоне Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Беларусі.

Тэматычныя выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі, як сказаў Навіцкі, разбітыя на пяць секцый, якія ахопліваюць такія сферы, як падрыхтоўка спецыялістаў аварыйна-ратавальных служб; маніторынг, прагназаванне і ацэнка рызык надзвычайных сітуацый; папярэджанне і мінімізацыя наступстваў НС; тэхналогіі ліквідацыі НС, а таксама радыяцыйную і экалагічную бяспеку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?